Палітвязня Юрыя Рубцова будуць судзіць за ўхіленне ад працы
22 красавіка Юры Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго паводле артыкула «ўхіленне ад адбыцця пакараньня ў выглядзе абмежавання волі».

Яму інкрымінуюцца чатыры «ўхіленні ад працы».
Бліжэйшым часам справу перададуць у пракуратуру, а потым — у суд. Дата судовага паседжання стане вядомая цягам месяца. Рубцову пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
На дадзены момант палітзняволены знаходзіцца ў СІЗА горада Баранавічы і працягвае галадоўку. Медычны агляд яму не прапаноўваўся.
Нагадаем, Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень лічыць, што завядзенне новай справы па арт. 415 КК незаконнае, як і крымінальная справа, па якой ён зараз адбывае тэрмін («абраза суддзі»).