Палітвязень Даніла Дарафееў эвакуяваны з Беларусі
Яму прысудзілі тры гады «хіміі».

Даніла Дарафееў
Пра тое, што палітвязень пакінуў Беларусь, паведаміў Андрэй Стрыжак.
Данілу Дарафеева затрымалі ў снежні 2021 года за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года. 25 сакавіка яго прыгаварылі да трох гадоў «хіміі» па артыкуле «Аб арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).