Палітзняволенага Эдуарда Пальчыса змясцілі ў ШІЗА
Пра гэта паведаміла адвакатка палітвязня Марыя Колесава-Гудзіліна. Пры гэтым у калонію Эдуарда перавялі нядаўна — у пачатку красавіка.
Тэрмін і прычыны змяшчэння ў карцар — невядомыя.
Нагадаем, Пальчыса абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
- арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
17 снежня яму прысудзілі 13 гадоў калоніі.
Падтрымайце Эдуарда лістамі салідарнасці: ПК №1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Эдуарду Аляксандравічу Пальчысу.