Палітвязень, які заляпляў відэакамеры на Акрэсціна, выйшаў на волю
Палітвязень Ігар Пражэннікаў, які заляпляў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, адбыў пакаранне і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы

22-гадовага Ігара Пражэннікава абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка 2020 на «Маршы вызвалення палітвязняў» блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІПа і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама і блакаваў рух спецтранспарту на Акрэсціна.
17 лютага 2021 Ігару прысудзілі 1,5 года калоніі.
Сёння, 13 студзеня, у яго скончыўся тэрмін адбыцця пакарання — і Ігар выйшаў на волю з папраўчай калоніі №2.