Палітвязень Кірыл Салееў пакінуў Беларусь
Палітзняволены гукарэжысёр Тэатра юнага гледача Кірыл Салееў эвакуяваны, паведаміў у Фэйсбуку Андрэй Стрыжак.
![Кірыл Салееў Кірыл Салееў](/img/v1/images/274068456_5149028201816043_280453021082555064_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кірыл Салееў
Нагадаем, Кірыл Салееў быў затрыманы 14 верасня 2021 года.
Яму прад’явілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА.
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 6 студзеня 2022 года пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Кірыла. 11 студзеня быў вынесены прысуд: абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Кірыл Салееў быў вызвалены з-пад варты ў зале суда ды вызначэння парадку адбывання пакарання.