Палітвязень Віктар Лосік зарабіў у калоніі 27 капеек за месяц
Палітвязень Віктар Лосік даслаў на волю ліст, у якім распавёў пра свае апошнія навіны

Віктар Лосік працягвае наведваць літаратурны клуб, гурток па шахматах і ўдзельнічае ў "Гульнях розуму" (мясцвае «Што?Дзе?Калі?»). Нядаўна яму дазволілі працяглае спатканне, таму два дні правёў са сваёй сям’ёй, паведамляюць праваабаронцы.
Ён піша, што яму зменшылі атаварку да 2 базавых, бо ў калонію былі накіраваныя пазовы па яго справе, а заробак Віктара да гэтага часу складае 27 капеек.
Лісты да палітвязня даходзяць толькі ад сваякоў. Але ён перадае, што ў калоніі працуе «Радыё Віцебск», таму можна перадаваць палітвязню такім чынам добрыя словы.
Віктара Лосіка затрымалі ў снежні 2020 года за тое, што павесіў на мосце пудзілы з фотаздымкамі міністра ўнутраных справаў і старшыні выбарчай камісіі Хацежанскага ўчастка для галасавання, а таксама ў нанясенні выяваў з гербам “Пагоня” на збудаваннях і апорах моста.
Віктар жанаты, у яго двое дзяцей.