Палітвязня Іллю Трахтэнберга ў калоніі пазбавілі трох спатканняў
Прычына: хлопец пакінуў сушыцца ручнік на куце "нары".

Бацька палітвязня Віталь Трахтэнберг на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што адміністрацыя папраўчай калоніі №15 пазбавіла Іллю працяглага спаткання. Прычына: хлопец пакінуў сушыцца ручнік на куце "нары".
Акрамя гэтага, раней палітвязня ўжо пазбавілі двух кароткатэрміновых спатканняў і не аддалі вітамінную перадачу, хоць сваякі яе передалі.

Ілля Трахтэнберг — фігурант «справы студэнтаў», быў адлічаны з другога курса матэматычнага факультэту БДУ. 16 ліпеня суд Савецкага раёна Мінска пакараў палітвязня 2,5 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Падтрымайце Іллю: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Трахтэнбергу Іллю Вітальевічу.