Палітвязня Мікіту Емяльянава працягнуць судзіць 9 сакавіка

Суд над палітвязнем Мікітам Емяльянавым працягнецца 9 сакавіка ў 14.30, паведамляюць праваабаронцы.

img_0946_logo__1__logo_1_1_1_2_logo_1_1.jpg

Пасяджэнні праходзяць на тэрыторыі турмы №4, дзе знаходзіцца хлопец. На працэс дапускаюць толькі бацькоў Мікіты.

Папярэдняе пасяджэнне, якое было прызначанае на 16 лютага, адмянілася праз хваробу суддзі Аксаны Ратнікавай.

Вядома, што Мікіту Емяльянаву дадалі яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятара. Цяпер ён прабудзе там да 4 сакавіка, а агулам — 46 сутак запар. 20 дзён палітвязень трымаў галадоўку, палову з якіх — сухую.

Нагадаем, 27 студзеня Мікіту пачалі судзіць на тэрыторыі турмы №4 па абвінавачванні ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнні правілаў унутранага распарадку (ч. 2 арт. 411 КК). Палітвязню пагражае да 2 гадоў зняволення.