Суд над мастаком Алесем Пушкіным пачнецца 10 сакавіка
Судзіць палітвязня будуць у Мінску.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць у Мінску 10 сакавіка (пачатак а 11-й гадзіне). Яго абвінавачваюць у «наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Крымінальную справу разгледзіць Мінскі гарадскі суд, суддзя — Алена Шылько.
Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Нагодай для яго затрымання стала выстаўленне на выставе ў Гродне партрэта ўдзельніка пасляваеннага беларускага антысавецкага руху Яўгена Жыхара. Крамолу ўбачылі таксама ў іншых яго творах, акцыях і перформансах.