
АМАП затрымаў 8 навучэнцаў Ліцэю БДУ проста ў інтэрнаце,
піша Задзіночанне беларускіх студэнтаў. Усе яны непаўналетнія. Іх прозвішчы з'явіліся ў спісах затрыманых, якія знаходзяцца ў ізалятары на
Акрэсціна.
«Забіралі выпадковых людзей, каго сустрэлі ў інтэрнаце, заходзілі ў выпадковыя пакоі, рэчаў не перабіралі», — паведамляюць відавочцы.