«Дзякуй вам за вашу смеласць». Вярхоўны прадстаўнік ЕС падзякаваў беларусам на нашай роднай мове
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюзу па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль адрасаваў адмысловы відэазварот да беларусаў.
— Народу Беларусі: многія з вас ідуць на вялізныя асабістыя
рызыкі ў змаганні за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Цяпер вы ўздымаеце
галасы супраць вайны Расіі супраць Украіны і рашэння Лукашэнкі яе (Расію)
падтрымаць. Дзякуй за вашу смеласць. ЕС на вашым баку, — распавёў Жазэп Барэль у твітары.