Дзве дачкі Ганны Севярынец трапілі на Акрэсціна

Іх затрымалі ўчора падчас пратэстаў у цэнтры Мінска.

sev_002_1_1.jpg

Дзве дачкі пісьменніцы і педагога Ганны Севярынец зараз знаходзяцца на Акрэсціна. Як паведаміла ў фэйсбуку Ганна, іх затрымалі ўчора падчас пратэстаў каля мінскага чыгуначнага вакзала.

У каментарах карыстальнікі прапануюць дапамогу, Ганна Севярынец адказала: «Дзякуй, мы пакуль спраўляемся».

Нагадаем, што тэрмін зняволення зараз адбывае брат Ганны палітвязень Павел Севярынец.