З хакейнага «Дынама» хочуць сысці ўсе легіянеры

У сувязі з вайной ва Украіне.

20220228203326.jpg

Славацкі гулец мінскага «Дынама» Лібар Гудачак заявіў, што ўсе легіянеры беларускага клуба хочуць пакінуць каманду.

«Мы апынуліся ў цяжкай сітуацыі. У нас у камандзе шмат легіянераў, усе яны хочуць сысці. Мы знаходзімся ў Санкт-Пецярбургу, так што альтэрнатывы палёту дадому праз Хельсінкі або Літву няма.

Нават калі мы ўсе сыдзем, я думаю, КХЛ ўсё роўна працягне гуляць. Мы паглядзім, што адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі гадзін і ці далучыцца ІІХФ (Міжнародная федэрацыя хакея — НЧ.) да ўсяго гэтага», — сказаў Лібар у інтэрв'ю Sportnet.

Першы матч мінскага "Дынама" і СКА прызначаны на 2 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.

Паводле pressball.by.