Палітзняволеную 10 дзён вазілі па розных СІЗА

Цэлы тыдзень сваякі не ведалі, дзе яна знаходзіцца.

1027825630_1.jpg

10 дзён ехала з Брэста ў Мінск на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя Паліна Шарэнда-Панасюк. За гэты час маці дваіх дзяцей паспела пабываць у СІЗА №6 у Баранавічах і ў мінскім СІЗА №1 на Валадарскага, пакуль сёння нарэшце Паліну не прывезлі ў «Навінкі».
Пра гэта «Белсату» паведаміў муж зняволенай Андрэй Шарэнда. Ён адзначае, што цэлы тыдзень сваякі не ведалі, дзе яна знаходзіцца.
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня — сёння роўна два месяцы, як яна пад вартай. Яе вінавацяць паводле арт. 364 КК РБ («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Да сённяшняга моманту Паліну не прызналі палітзняволенай.