Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым трымалі ў ШІЗА

Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым змяшчалі ў ШІЗА. Верагодна, на 20 сутак. Пра гэта карэспандэнту «Медиазоны» распавёў муж палітзняволенай Андрэй.

szarenda_panasjuk_2_logo.jpg

Пра тое, што актывістку змяшчалі ў ШІЗА, Андрэй  Шарэнда даведаўся ад экс-зняволенай калоніі №24.

«З яе слоў, Паліна прабыла ў атрадзе пасля карантыну прыкладна 2-3 тыдні. У канцы студзёня-пачатку лютага яе кінулі ў ШЫЗА.

У атрадзе яна з'явілася толькі ў самым канцы лютага, выглядала вельмі бледнай і схуднелай. Увесь гэты час Паліна была ў ШЫЗА, імаверна 20 сутак. У пачатку сакавіка Паліна ізноў знікла з атраду, але куды дакладна — невядома», — распавёў Андрэй Шарэнда.

Глядзіце таксама

Нагадаем, Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ў студзені 2021 года, суд прысудзіў яе да 2 гадоў калоніі паводле артыкулаў пра абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і гвалт альбо пагрозу гвалтам міліцыянту (артыкулы 369, 368 і 364 КК).

Яна павінна была выйсці на волю ў 2022 годзе, аднак яе асудзілі па артыкуле аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК) і дадалі год да тэрміну. Другі раз родныя чакалі Паліну на волі 6 жніўня 2023 года, аднак яе зноў прысудзілі да года калоніі па тым жа артыкуле.


Глядзіце таксама