Паcля санкцый: уладальнік «Synesis» Шатроў перапісаў частку акцый, акцыі групы Гуцэрыева падаюць на біржы
Яшчэ ў адной кампаніі Аляксандар Шатроў канчаткова выйшаў са спісу ўласнікаў.

Аляксандр Шатроў
Адразу пасля паступлення першай інфармацыі пра тое, што
заснавальнік IT-кампаніі «Synesis» Аляксандар Шатроў трапіць у чацвёрты пакет
санкцый Еўрасаюза, змянілася яе структура ўласнасці. Як высветліла
«Еўрарадыё», большую частку сваіх акцый Шатроў перапісаў на аднаго з
падначаленых, 81% «Synesis» цяпер належыць яе дырэктару Юрыю Сербянкову.
Яшчэ ў адной кампаніі — «Сінезіс Стратус» — Шатроў цалкам
выйшаў са спісу ўласнікаў. Цяпер фірма на 100% належыць галаўной арганізацыі.
Упершыню «Synesis» трапіў пад санкцыі ЕС яшчэ
напрыканцы 2020 года. Кампанія спрабуе аспрэчыць у судзе тое рашэнне, але
выніку пакуль няма.
«Synesis» вінавацяць у тым, што з дапамогай яе галоўнага
прадукта — сістэмы «Kipod» — сілавікі вылічвалі ўдзельнікаў акцый пратэсту. У
прыватнасці, ёсць звесткі, што з дапамогай менавіта гэтай сістэмы затрымалі
анархіста Міколу Дзядка, які хаваўся ад пераследу ў здымным жытле ў
Асіповіцкім раёне.
Таксама 22 чэрвеня стала вядома, што акцыі групы САФМАР,
якія належаць яшчэ аднаму фігуранту «санкцыйных спісаў» — расійскаму
бізнесмену Міхаілу Гуцэрыеву — сталі імкліва падаць на біржы.
Паводле «Свабоды».