У бальніцу трапіла 20-гадовая Яна Чуліцкая — удзельніца руху ў абарону грамадзянскіх правоў
Дзяўчыну збілі падчас затрымання на Дзень Волі — 2017, пасля таго збіцця яе стан здароўя пагоршыўся.

Дзяўчыну збілі падчас затрымання на Дзень Волі — 2017, і яна некалькі гадоў дабівалася, каб завялі крымінальную справу на тых, хто гэта зрабіў. Пасля таго збіцця яе стан здароўя пагоршыўся, здараліся прыступы эпілепсіі.
Дзяўчына далучылася да дысідэнцкага руху, хадзіла на суды над палітвязнямі, перапісвалася з імі.
Сябры Чуліцкай паведамілі, што ўначы яе забралі ў рэанімацыю з поўным спыненнем дыхання. Дзяўчына жывая, у стабільным стане.