Паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй будзе ўведзены бязвізавы рэжым
Пра гэта ўчора паведаміў журналістам міністр па развіцці Далёкага Усходу Аляксандр Галушка, перадае "Расійская газета".

Дадзенае рашэнне было прынята двухбаковай Міжурадавай камісіяй, якую з расейскага боку і ўзначальвае Галушка.
Міністр не змог сказаць, калі менавіта гэта адбудзецца, але тут магчымыя неардынарныя рашэнні. Справа ў тым, што сітуацыя ў Паўночнай Карэі змяняецца досыць хутка, і расійска-паўночнакарэйскія
ўзаемаадносіны таксама развіваюцца імкліва.
Як паведаміў Аляксандр Галушка, літаральна ў сакавіку гэтага года расійскім бокам было пастаўлена пытанне аб выдачы нашым спецыялістам шматразовых працяглых віз у Паўночную Карэю, і ўжо летам першыя візы былі атрыманы. Гэта сведчыць аб тым, што пытанне аб зняцці візавага рэжыму паміж нашымі краінамі можа быць вырашана дастаткова хутка.