Расія перакідае войскі на Данбас, "ДНР" замаўляе вопратку нацгвардзейцаў

Баевікі "ДНР" і "ЛНР" пераапранаюцца ў форму ўкраінскіх нацгвардзейцаў і рыхтуюць правакацыі з маштабнымі ахвярамі. Расія перакідае ва Украіну свае войскі. Пра гэта падчас брыфінгу ў сераду паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка, перадае “Украінская праўда”.



vajna.jpg

Паводле яго слоў, назіраецца рост актыўнасці баевікоў і расійскіх падраздзяленняў напярэдадні так званых выбараў 2 лістапада.
 

Ён таксама адзначыў, што Расея перакідае войскі з Растоўскай вобласці на Данбас, у іх салдат адбіраюць усе дакументы і апазнавальныя знакі.
 

"Адзначана перакідванне расійскіх падраздзяленняў з Растоўскай вобласці ў раёны Данецка і на поўдзень вобласці. Асабісты склад расейцаў атрымаў загадаў здаць ўсе асабістыя рэчы, у тым ліку дакументы, шаўроны і іншыя прадметы, якія ідэнтыфікуюць", — сказаў Лысенка.
 

Акрамя таго, зафіксавана прыбыццё з Расіі 2 калон тэхнікі і асабістага складу, апранутага ў рускую казачую форму.
 

Дадзеныя разведкі сведчаць, што на тэрыторыях, якія кантралююцца баевікамі, перш за ўсё ў Данецку і яго ваколіцах, рыхтуецца серыя маштабных правакацый з чалавечымі ахвярамі. На тэхніку баевікоў наносяцца надпісы і маркіроўкі Нацгвардыі і Узброеных Сіл Украіны, паведаміў Лысенка.
 

Бандфарміраванні "ЛНР" і "ДНР" замовілі пашыў і ўжо атрымалі больш за 3 тысяч адзінак форменнага абмундзіравання байцоў Нацгвардыі Украіны. На Данбас прыбываюць расійскія журналісты.
 

"Мы хочам папярэдзіць грамадзян, удзел у так званых выбарах небяспечны для жыцця", — заявіў Лысенка.
 

Акрамя таго, па словах Лысенка, у Крыму працягваецца перадыслакацыя пэўных груп расійскіх войскаў, аднак мяжу яны не перасякаюць.