Сёння Расія можа забараніць імпарт свініны з Беларусі
Расія і Беларусь 30 кастрычніка абмяркуюць магчымую забарону на пастаўкі беларускай свініны ў РФ, паведаміў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

Як паведамлялася раней, Рассельгаснагляд 27 кастрычніка выявіў прысутнасць свіны чумы ў каўбасе Бабруйскага мясакамбіната. Да гэтага прысутнасць АЧС было знойдзена ў прадукцыі Аршанскага, Мінскага і Магілёўскага камбінатаў.
«Прайшлі кансультацыі з нашымі беларускімі калегамі, і 30 кастрычніка будзе сустрэча ў Маскве. Пасля гэтага будуць прымацца рашэнні», — сказаў Данкверт.