Памёр беларус, якога з Акрэсціна прывезлі ў бальніцу з множнымі траўмамі

Пра гэта распавяла яго жонка.

belsat_4.jpg

29 верасня са ізалятара на Акрэсціна ў бальніцу прывезлі 41-гадовага Дзяніса Кузняцова. Медыкі дыягнаставалі ў яго пераломы костак чэрапа, адкрытую ЧМП трэцяй ступені, гематомы, пераломы рэбраў, удар лёгкага. Кузняцова без прытомнасці адправілі ў рэанімацыю, падключылі да апарата ШВЛ.
Сілавікі сказалі ўрачам, што Дзяніс упаў з другога яруса нар.
Сёння стала вядома, што Дзяніс памёр - пра гэта журналістам Белсата распавяла яго жонка.