Вызваліце актывістку руху за правы ЛГБТ+ Вікторыю Біран!
Amnesty International запусціла тэрміновую акцыю па вызваленні праваабаронцы і ЛГБТК-актывісткі Вікторыі Біран.

26 верасня ў Менску затрымалі праваабаронцу Вікторыю Біран, якая накіроўвалася на жаночы марш. Праз два дні Вікторыю Біран асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, які актывістка павінна адбываць у ізалятары на вуліцы Акрэсціна, што ўжо стаў сінонімам катаванняў.
«Раней арыштаваным пры аналагічных абставінах неаднаразова падаўжалі тэрміны ўтрымання пад вартай. Паколькі Вікторыя Біран актывістка руху за правы ЛГБТ+, небяспека жорсткага абыходжання ў яе выпадку вялікая як ніколі. Вікторыя Біран — вязніца сумлення, якую варта неадкладна вызваліць без усялякіх умоваў», — гаворыцца ў заяве Amnesty International.
Кожны, хто хоча далучыцца да акцыі, можа спампаваць, раздрукаваць, падпісаць і адправіць зварот з патрабаваннямі па звычайнай або электароннай пошце генеральнаму пракурору Беларусі.