Валанцёрскі лагер каля Акрэсціна спыніў працу
Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі сваякі зняволеных, якія традыцыйна прыйшлі пад будынак з перадачамі.

Фота Вікторыі Чаплевай
Лагер валанцёраў каля Цэнтра ізаляцыі парушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінска спыніў працу. Шатра і намётаў у парку больш няма.
Карэспандэнты высвятляюць прычыны.

Фота Вікторыі Чаплевай
Лагер працаваў амаль два месяцы, зняволеным і іх сваякам аказвалі псіхалагічную, юрыдычную і іншую дапамогу.

Фота Вікторыі Чаплевай
Варта адзначыць, што да валанцёраў ля Акрэсціна, апроч словаў падзякі, прад'яўлялі і прэтэнзіі. Так, яны не дазвалялі пратэстоўцам падыходзіць да сцен ізалятара, а таксама сустракаць воплескамі тых, хто выходзіў адтуль, матывуючы гэта тым, што зняволеных ад гэтага пачынаюць мацней біць. Таксама валанцёры забаранялі здымаць ізалятар і лагер журналістам «Белсату».