Памёр гомельскі актывіст Уладзімір Шыцікаў
«Сёння ў Гомлі памёр Уладзімір Шыцікаў, сапраўдны Змагар, Беларус. Вечная памяць ...» — напісаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў фэйсбуку з нагоды сумнай навіны.
Уладзімір Шыцікаў быў актывістам Аб'яднанай Грамадзянскай партыі і неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку ўладаў. У сувязі з гэтым актывіст звяртаўся ў Камітэт ААН па правах чалавека, але адказу на сваю скаргу атрымаць не паспеў.
«Абяцаю давесці скаргу Уладзіміра ў КПЧ ААН да лагічнага рашэння: «15 сакавіка 2014 года ў перыяд часу з 11.10 да 12.00 гадзін я ўдзельнічаў у мірным сходзе грамадзян у форме пікета, які праводзіўся кандыдатам у мясцовыя Саветы дэпутаты, трымаючы ў руках кардонны плакат з надпісам «Пуцінская Расія, ты звар'яцела!».Каля 12.00 гадзін я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія прад'явілі мне абвінавачванне ў правядзенні несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства ў форме пікетавання. Супрацоўнікі міліцыі склалі ў дачыненні да мяне адміністрацыйны пратакол аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 3 артыкула 23.34 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і да суда змясцілі мяне ў ізалятар часовага ўтрымання.
17 сакавіка 2014 г. я быў дастаўлены ў суд Савецкага раёна Гомеля, дзе быў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства і падвергнуты адміністратыўнаму арышту тэрмінам на 10 (дзесяць) сутак» — паабяцаў Леанід Судаленка.