Партал tut.by атрымаў папярэджанне ад Мінінфармацыі

Партал tut.by атрымаў папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі за артыкул пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне на баку афіцыйнай улады.

tut_by_search_1_0.jpg


Як вырашылі чыноўнікі Мінінфарма, гэта матэрыял, змест якога "здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны".
Ліст Мінінфарма, датаваны 14 сакавіка, рэдакцыя tut.by атрымала ў пятніцу, 17 сакавіка.
Нагодай для папярэджання стаў артыкул "Бацькі напісалі спачатку, што я фашыст. Як беларусы ваююць ва Украіне", абнародаваны 15 лютага. Супрацоўнікі tut.by звяртаюць увагу: у артыкуле паведамлялася, што тэкст не адлюстроўвае адносінаў рэдакцыі да канфлікту ва Украіне і ўдзелу нашых грамадзян у ім. Таксама падкрэслівалася, што Крымінальны кодэкс забараняе грамадзянам нашай краіны ўдзельнічаць у любых ваенных канфліктах за мяжой — як за грошы, так і бясплатна.
Пасля атрымання папярэджання ад Мінінфарма матэрыял быў выдалены з партала tut.by. Аднак рэдакцыя накіравала афіцыйны ліст у ведамства з просьбай патлумачыць, што менавіта ў тэксце супярэчаць дзейнаму заканадаўству.
Як падкрэсліла гендырэктар ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" Людміла Чэкіна, наяўнасць беларусаў, якія ваююць па розныя бакі канфлікту на Данбасу, не сакрэт: гэта прызнавалі нават супрацоўнікі праваахоўных ведамстваў.
Дарэчы, на сайце Мінінфармацыі звестак пра папярэджанне парталу tut.by пакуль няма. 
euroradio.fm