Рэдактара сайта Kraj.by будуць судзіць за артыкул пра акцыю «недармаедаў»

Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта Kraj.by Святлану Цішко. 

 Святлана Цішко. Фота з сайта baj.by

 Святлана Цішко. Фота з сайта baj.by

Журналістку вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34).

Прэтэнзіі міліцыі заключаюцца ў тым, што інфармацыйны сайт паведамляў пра падрыхтоўку несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3, якая адбылася ў мінулую пятніцу ў Маладзечне.

Супрацоўнікі міліцыі лічаць, што размяшчэннем такой інфармацыі рэдактар сайта заклікала грамадзянаў да ўдзелу ў несанкцыянаваным мітынгу. Сама Святлана Цішко перакананая, што ніякім чынам не парушала заканадаўства і нікога не заклікала нікуды выходзіць.

Гэта быў звычайны інфармацыйны матэрыял пра тое, як у горадзе рыхтуюцца да акцыі, напярэдадні якой цэнтральную плошчу Маладзечна нават абнеслі металічнай агароджай, — расказала Святлана прэс-службе БАЖ.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, пратакол супраць Святланы Цішко перададзены ў суд.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"