Пасол завітаў у Гродна

Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія доктар Крыстаф Вайль наведаў з двухдзённым візітам Гродна, каб азнаёміцца са станам эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Германіяй і Гродзенскай вобласцю.

Нагодай для паездкі стаў удзел у Міжнародным інвестыцыйным форуме «Гродна — горад на перакрыжаванні межаў». 29 верасня падчас сустрэч у Гродзенскім аблвыканкаме і ў свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест» былі абмеркаваны перспектывы і магчымасці пашырэння супрацоўніцтва Германіі з Гродзенскай вобласцю.

30 верасня Крыстаф Вайль наведаў сярэднюю школу № 28, каб уручыць афіцыйны знак, які сведчыць пра ўдзел у ініцыятыве «Школы — партнёры будучыні».
Сярэдняя школа № 28 у Гродне з’яўляецца адной з 10 школ у Беларусі (і адной з 1500 школ у свеце), якія прымаюць удзел у гэтай ініцыятыве ўрада Федэратыўнай Рэспублікі Германія і ў якіх выкладанню нямецкай мовы як замежнай аказваецца ўзмоцненая падтрымка.
Адбылася таксама сустрэча ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, на якой ішла размова аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі.
Гэта першы візіт новага пасла Германіі ў беларускі рэгіён.
Паводле інфармацыі Пасольства ФРГ