Пасольства Германіі правядзе прэзентацыю апытання «Дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь 2016»
У сераду, 30 сакавіка 2016 г., вынікі апытання «Дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь 2016» будуць прадстаўлены ў рамках сумеснай прэс-канферэнцыі, арганізаванай Пасольствам Германіі, Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь і Немецка-беларускім эканамічным клубам. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў 11:00 у Пасольстве Германіі (будынак візавага аддзела, пр. Газеты «Правда», 11д, 220116 Мінск).
Фота volpromex.ru
Штогадовае апытанне аб стане дзелавога клімату ў Беларусі было праведзена Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь ужо ў пяты раз, пачынаючы з 2012 года. Падобныя апытанні
традыцыйна праводзяцца Нямецкім Саюзам прамыслова-гандлёвых палат (DIHK e. V.) і знешнегандлёвымі палатамі (AHK) у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СНД і садзейнічаюць абмену інфармацыяй паміж
прадпрыемствамі, якія дзейнічаюць у гэтым рэгіёне.
Мэтай апытання з’яўляецца параўнальны аналіз умоў ажыццяўлення гаспадарчай, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці ў розных краінах, які адлюстроўвае ўласныя ацэнкі прадпрыемстваў
незалежна ад макраэканамічных паказчыкаў і даных афіцыйнай статыстыкі. Па выніках апытанняў патэнцыяльныя інвестары, якія разглядаюць тую ці іншую краіну ў якасці магчымага эканамічнага ці
інвестыцыйнага партнёра, маюць магчымасць атрымаць больш поўнае і дакладнае ўяўленне аб умовах вядзення бізнесу ў краіне, якое ўлічвае меркаванні і ацэнкі рэспандэнтаў — нямецкіх фірм, якія
дзейнічаюць у рэгіёне.
У апытанні 2016 года прынялі ўдзел 60 кампаній з замежным, пераважна нямецкім, капіталам, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку 18 прамысловых прадпрыемстваў, 30 кампаній сферы паслуг,
20 гандлёвых кампаній, 6 прадпрыемстваў з галіны энерга- і водазабеспячэння і 5 будаўнічых прадпрыемстваў. Болей за 90% удзельнікаў апытання належаць да прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу з
колькасцю супрацоўнікаў меней за 250 чалавек.
Паводле прэс-рэлізу