Паўла Севярынца пераводзяць на турэмны рэжым
Палітзняволенага Паўла Севярынца пераводзяць на турэмны рэжым, паведамляюць праваабаронцы. Суд адбыўся ўчора, 21 чэрвеня.
![fota_arcjoma_ljavy_3_1_1.jpg fota_arcjoma_ljavy_3_1_1.jpg](/img/v1/images/fota_arcjoma_ljavy_3_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і пісьменнік больш за тры гады ўтрымліваецца ў зняволенні.
Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён ішоў з з пікета па зборы подпісаў вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.
Спачатку Севярынцу неаднаразова прысуджалі суткі і не выпускалі Акрэсціна — так ён правёў там 75 сутак і на знак пратэсту парэзаў сабе рукі. Пазней Паўлу Севярынцу было прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя масавых беспарадкаў». Яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
25 траўня 2021 года палітыка і яшчэ шэсць палітвязняў асудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Севярынцу прызначылі 7 гадоў зняволення.
У красавіку адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала Паўла «злосным парушальнікам рэжыму». Яго ўтрымлівалі ў ШІЗА некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы. Вядома, што ў яго праз гэта пачаліся праблемы са здароўем.
![Здзекі і катаванні ў шклоўскай калоніі, дзе загінуў Вітольд Ашурак Шклоўская калонія — здзекі з палітвязняў, магчымае забойства Вітольда Ашурка і ціск на Паўла Севярынца](/img/v1/images/_drot___kaljuczka___heta___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Учора, 21 чэрвеня, у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання.
Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады. Хутка Паўла этапуюць з калоніі.
![Павел Севярынец адзначае за кратамі дзень народзінаў Павел Севярынец адзначае Дзень народзінаў — дзявяты раз за кратамі](/img/v1/images/gi_28981_143084_big_1_1_1.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)