Хронікі рэпрэсій. Пачобут у калоніі, Пракоп'еў атрымаў 25 гадоў, новыя палітвязні

З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежных медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі 21 чэрвеня.

hroniki_represij_2_logo.jpg

У Беларусі +12 новых палітвязняў
Гэта Руслан Завадзіч, Мікалай Банькоў, Аляксей Арлоў, Андрэй Рамановіч, Уладзіслаў Савіцкі, Таццяна Пыцько, Віталь Чарнавусаў, Андрэй Прымака, Дзмітрый Шаўчэнка, Уладзімір Тычынскі, Яўген Пархоменка.
Журналіста Андрэя Пачобута перавялі ў наваполацкую калонію
Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»). Працэс у Гродзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме вёў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым пачобуту прысудзілі 8 гадоў калоніі. Нядаўна журналіст атрымаў намінацыю на «Майстра польскай мовы» і лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы.


Віталь Чарнавусаў з Ліды за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных асуджаны на пяць гадоў калоніі.Сёння, 21 чэрвеня, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Ліды Віталя Чарнавусава палітычным зняволеным. Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы.
32-гадовага Віталя затрымалі 25 ліпеня 2022 года і прад'явілі абвінавачанне ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (па ч.1 і ч.2 арт. 361-2 КК). 8 снежня мінулага года Мінскі гарадскі суд асудзіў яго за данаты ў адзін з фондаў, які падтрымлівае ахвяр палітычна матываваных рэпрэсій.
Суддзя Вера Галаўкова прызнала Віталя вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць год. Апрача гэтага, яму прысуджаны штраф у памеры 15 000 рублёў, што складае прыкладна 4 700 еўра.

У Ельску супрацоўнікі гомельскага АМАПа «палююць» на мясцовых грамадзян Мясцовыя каналы паведамляюць пра дзікунскія паводзіны гомельскіх амапаўцаў у Ельску. Суразмоўца, які пажадаў застацца ананімным, паведамляе, што вечарамі аўтамабіль АМАПа з’яўляецца ў цэнтры гарадка і спыняе запозненых мужчын. Іх вядуць у аўтамабіль, дзе моцна збіваюць, а потым адвозяць на ўскраек горада і адпускаюць.
Апошні выпадак здарыўся літаральна пару дзён таму: мужчыну, які выйшаў з мясцовай кавярні пакурыць, схапілі і брутальна збілі. Пры гэтым ніякіх абвінавачанняў не прад’яўляюць.
Людзі баяцца звяртацца нават у мясцовы райаддзел міліцыі.

Супраць дырэктара фонду «Беларускі фонд у Варшаве» Алеся Зарэмбюка ў Беларусі распачалі крымінальныя справы. Грамадскі і палітычны актывіст ужо шмат гадоў жыве ў Польшчы ў вымушанай эміграцыі. Сёння стала вядома, што па месцы прапіскі Алеся ў Беларусі адбыліся ператрусы.
«Сёння па месцы майго жыхарства і прапіскі ў Мастах прайшлі два ператрусы. Прадстаўнікі Следчага камітэта з Гродна дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама — настаўніца, вядзе ў царкве заняткі з дзеткамі). Супраць мяне распачалі 3 крымінальныя справы» — паведаміў Алесь.