Павал Сапелка: Экстрэмістам можа стаць кожны, бо рэжым разлічвае затрымацца яшчэ надоўга
Юрыст-праваабаронца Павел Сапелка разважае пра тое, як беларусу не стаць экстрэмістам.
Добрай стратэгіі абароны
ад таго, каб чалавеку ў Беларусі не стаць экстрэмістам, цяпер няма, адзначае
праваабаронца:
— Праблема ў тым, што гэтую ідэю змагання з экстрэмізмам, з вялікім энтузіязмам, але па-свойму, успрынялі ў тым ліку і недэмакратычныя ўрады. Пад тэрарызм цяжка падвесці нейкія правамоцныя і легітымныя формы дзейнасці, а вось пад экстрэмізм аказалася даволі лёгка. А добрай стратэгіі абароны па такога кшталту справах няма.
Можна ўзяць любога чалавека і назваць яго экстрэмістам. Мне здаецца, што гэта ўсё робіцца таму, што рэжым спадзяецца затрымацца яшчэ надоўга.
Паводле Паўла Сапелкі, спісы экстрэмісцкіх фарміраванняў Беларусі пастаянна абнаўляюцца на сайта Міністэрства інфармацыі і Міністэрства ўнутраных спраў. Пры патрапленні пад следства па абвінавачванні ў экстрэмізме юрыст раіць не прызнаваць віну і дасканала разбіраць сам панятак „экстрэмізму” пра дапамозе адваката, адзначае Рацыя.