Павел Левінаў звярнуўся ў міліцыю для пошуку прыгаворанага да растрэлу

З гэтай мэтай 7 кастрычніка праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб аб'яўленні ў вышук асуджанага да вышэйшай меры пакарання Віктара Паўлава. Па даверанасці блізкай сваячкі, праваабаронца абараняе інтарэсы асуджанага да расстрэлу ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Віктар Паўлаў падчас суда

Віктар Паўлаў падчас суда

З гэтай мэтай 7 кастрычніка праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб аб'яўленні ў вышук асуджанага да вышэйшай меры пакарання Віктара Паўлава. Па даверанасці блізкай сваячкі, праваабаронца абараняе інтарэсы асуджанага да расстрэлу ў Камітэце ААН па правах чалавека.

У сваёй заяве праваабаронца паведамляе аб тым, што прысудам судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда ад 30 лiпеня 2019 Паўлаў прызнаны вінаватым у крадзяжы, зробленым паўторна, наўмысным забойстве двух заведама састарэлых асоб, і асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане.

Па сукупнасці злачынстваў Паўлаву судом была прызначаная выключная мера пакарання — смяротнае пакаранне ў выглядзе расстрэлу.

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 2019 пакінула абвінаваўчы прысуд без змены. Да цяперашняга часу прысуджаны да смяротнага пакарання знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска.

«З траўня 2021-га ад Віктара Паўлава перасталі паступаць лісты. Лісты, накіраваныя яму, назад не вярталіся. Не вярнуўся і заказны ліст, накіраваны 16 жніўня 2021. Паўлаву, 10 верасня 2021-га быў накіраваны грашовы перавод з паведамленнем аб уручэнні. Паводле паведамлення ад 13 верасня 2021-га, грашовы перавод быў залічаны на разліковы рахунак Віктара Паўлава. 24 верасня 2021 грашовыя сродкі, былі вернуты адпраўніку», — распавёў праваабаронца хроніку пошуку сваякамі асуджанага да пакарання.

Пры садзейнічанні абаронцы Левінава, 28 лютага 2020 пад нумарам 3714/2020 Камітэтам ААН па правах чалавека была зарэгістраваная скарга аб парушэнні Рэспублікай Беларусь сваіх абавязацельстваў па артыкулах 6, 7, 9 і 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пры затрыманні і асуджэнні Паўлава.

«Камітэт прасіў Рэспубліку Беларусь устрымацца ад прывядзення ў выкананне смяротнага пакарання Паўлава да разгляду ягонага індывідуальнага паведамлення па сутнасці. Акрамя таго, ён падаваў на імя кіраўніка Рэспублікі Беларусь хадайніцтва аб памілаванні і да гэтага часу на сайце кіраўніка дзяржавы не ўтрымліваецца інфармацыі аб якім-небудзь рашэнні Лукашэнкі па гэтым звароце», — паведаміў праваабаронца.

У Левінава выклікала занепакоенасць за лёс падабароннага тая акалічнасць, што дзяжурны па СІЗА №1 Мінска паведаміў яму, што Віктар Паўлаў за дадзенай установай не значыцца, а ў СМІ не было паведамленняў пра тое, што ў дачыненні да яго падабароннага прысуд прыведзены ў выкананне.

«Пры такіх абставінах ёсць усе падставы меркаваць, што Віктар Паўлаў без вестак знік. Таму я звярнуўся ў МУС з просьбай пачаць яго пошук і па выніках пошуку праінфармаваць мяне пра прычыну знікнення і месцы знаходжання майго падапечнага», — рэзюмаваў Левінаў мэту звароту ў праваахоўныя органы краіны.