Павел Севярынец ладзіць прэзентацыі сваіх кніг
Палітык, журналіст, літаратар Павел Севярынец пачаў турнэ па беларускіх гарадах з прэзентацыямі сваіх кніг.
Апошняя па часе прэзентацыя адбылася на мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Павел Севярынец распавёў пра свае прэзентацыі Радыё Рацыя:
— У мяне праходзяць тэматычныя прэзентацыі на розных менскіх пляцоўках. Зараз мы зробім большы ўпор на беларускасць, можа быць, на культуру падчас гэтай прэзентацыі. Акрамя таго, я буду праводзіць прэзентацыі ў Гомелі, Рэчыцы, Бярозе, Пружанах і Івацэвічах. Такі кругабег звязаны з тым што трэба працягваць працу. Мы працуем “у доўгую”, мы працуем стратэгічна. Выдаем, як толькі можам, беларускія кніжкі і развозім іх па ўсёй Беларусі.
Павел Севярынец — адзін з лідараў цяперашняй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, заснавальнік “Маладога Фронту”, шэрагу палітычных ініцыятыў, форумаў, аб’яднанняў, былы вязень сумлення.
Паводле www.racyja.com