Паводле звестак Белстата, зусім не задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі толькі крыху больш за 7% дамашніх гаспадарак
У Беларусі зусім не задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі толькі 7,4% дамашніх гаспадарак. Такія звесткі публікуе Белстат па выніках модульнага выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак
па вывучэнні ступені задаволенасці дамашніх гаспадарак жыллёвымі ўмовамі і тэрытарыяльнай даступнасці асноўных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, праведзенага ў маі гэтага года.
Большасць дамашніх гаспадарак (70,6%) задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі, 22% — хутчэй не задаволены.
У Беларусі зусім не задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі толькі 7,4% дамашніх гаспадарак. Такія звесткі публікуе Белстат па выніках модульнага выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па вывучэнні ступені задаволенасці дамашніх гаспадарак жыллёвымі ўмовамі і тэрытарыяльнай даступнасці асноўных аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, праведзенага ў маі гэтага года.
Большасць дамашніх гаспадарак (70,6%) задаволены сваімі жыллёвымі ўмовамі, 22% — хутчэй не задаволены.
Сярод дамашніх гаспадарак, незадаволеных жыллёвымі ўмовамі, 37,4% адзначылі ў якасці асноўнай прычыны незадаволенасці недастатковую плошчу жылля, 26,9% — адсутнасць асобнага жылля, 19,2%
— адсутнасць камунальных выгод.
Па выніках абследавання, асноўныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры для большасці дамашніх гаспадарак знаходзяцца ў зоне паўгадзіннай даступнасці. Найбольшыя характарыстыкі тэрытарыяльнай даступнасці
маюць аб'екты рознічнага гандлю і грамадскага харчавання. У зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці знаходзіцца найбліжэйшы харчовы магазін для 85,3% дамашніх гаспадарак.
Сярод устаноў сістэмы аховы здароўя найбольш тэрытарыяльна даступнымі для насельніцтва краіны з'яўляюцца аптэкі. У 66,9% дамашніх гаспадарак дарога пешкі да аптэкі займае не больш чым 15 хвілін. Што
да найбліжэйшых арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць амбулаторную дапамогу (паліклінік, фельдшарска-акушэрскіх пунктаў і г.п.), то толькі 38,1% дамашніх гаспадарак указалі на іх размяшчэнне ў
зоне 15-хвіліннай пешай даступнасці.
Па выніках абследавання, у 12,4% насельніцтва на працягу года былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў лекавых сродках і медыцынскіх таварах, але не змаглі іх набыць, пры гэтым 64,4% з іх назвалі
асноўнай прычынай недаступнасці лекавых сродкаў і медыцынскіх тавараў высокую цану на гэтыя тавары, 34,7% — адсутнасць неабходных лекаў у аптэках.
На працягу года ў 9,6% жыхароў краіны былі выпадкі, калі яны мелі патрэбу ў атрыманні медыцынскіх паслуг, але не мелі магчымасці іх атрымаць. У якасці асноўных прычын недаступнасці медыцынскіх паслуг
у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя названы вялікая чарга (45,7% выпадкаў) і адсутнасць неабходнага спецыяліста (36,2%), у недзяржаўных арганізацыях аховы здароўя — высокі кошт
медыцынскіх паслуг (77,1%).
77,8% насельніцтва задаволена якасцю медыцынскіх паслуг, прадастаўленых у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.
Амаль кожны трэці жыхар краіны звяртаўся па медыцынскую дапамогу ў недзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя. З іх 94,8% адзначылі задаволенасць якасцю атрыманых медыцынскіх паслуг.
БелаПАН