Перасекла мяжу на надзіманай маторнай лодцы. Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Ніка Сяховіч з'ехала з Беларусі

Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Ніка Сяховіч, вядомая ў Twitter як «Реанимационная штучка», выехала з Беларусі ад пераследу. Раней яе звольнілі з 5-й лякарні «за палітыку». Праз два месяцы пасля выезду лекарка дала інтэрв’ю «Свабодзе».

51e0cf51_b5fa_49aa_9757_08f6e7b6ba13_w1023_r1_s.webp

Летась доктарка не засталася ўбаку ад пратэстаў. Яна выходзіла на акцыі салідарнасці медыкаў з плакатам «Звяжаш нас сёння, хто выратуе цябе заўтра?» Ніка не ўтойвае: хадзіла на маршы, удзельнічала ў пратэстах, калегі ведалі пра гэта.

У чэрвені 2021-га году анестэзіёлаг-рэаніматолпг 5-й лякарні Ніка Сяховіч даведалася, што ёй не працягваюць кантракт.

Лекарка лічыць, што яе звальненне наўпрост звязана з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Прычыны ёй ніхто не тлумачыў, але не раз казалі: «Ну вы ж самі ўсё разумееце».

«Галоўны доктар са мною наогул не кантактаваў у прынцыпе, асабліва пасля кастрычніка 2020-га. Тады ён прыходзіў да нас у аддзяленне, шукаў сімволіку, праводзіў ператрус, іншымі словамі. Я зняла гэта на відэа і распаўсюдзіла ў сацыяльных сетках», — кажа дзяўчына.

На фоне кадравага голаду і недахопу лекараў звальняюць шмат спецыялістаў, кажа Ніка, многім не працягваюць кантракты.

«Аднойчы на сходзе ў галоўнага доктара спыталі, ці не баіцца ён, што няма каму будзе працаваць. На што ён адказаў: «Нічога страшнага, з 1-га жніўня прыйдуць новыя людзі». Новыя людзі — гэта інтэрны. Калі калектыў складаецца цалкам з людзей, якія не маюць практыкі, ім ніхто не дапаможа і не навучыць», — дзеліцца лекарка.

У «даковідныя часы» заробак лекаркі складаў 800 рублёў, расказвае дзяўчына. З «ковіднымі даплатамі» — звыш 4000 рублёў, але заўжды яна напрацоўвала больш, чым на стаўку.

«Калі б я атрымлівала так заўжды, гэта было б выдатна. Аднак далей на стаўку я атрымлівала б свае 800 рублёў», — падсумоўвае лекарка.

1022a26c_7eae_4378_a9c3_97eb54214b75_cx0_cy14_cw100_w650_r1_s.webp

25 чэрвеня да Нікі прыйшлі па месцы прапіскі і месцы фактычнага пражывання.

«Доўга званілі ў дзверы, хвілін дзесяць, потым званіць перасталі, і я выйшла з дому», — расказвае Ніка.

Пасля яна перасекла мяжу на надзіманай маторнай лодцы з мінімумам рэчаў.

Цяпер Ніка Сяховіч жыве ва Вроцлаве ў Польшчы. Яна плануе працягваць працу ў медыцыне, але пакуль вывучае мову і асвойваецца ў новай краіне. 

Ніка Сяховіч і Мікіта ва Вроцлаве

Ніка Сяховіч і Мікіта ва Вроцлаве