Перастаноўкі ў МУС: Карпянкоў стаў намміністра

 Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова намеснікам міністра ўнутраных спраў-камандуючым унутранымі войскамі.

У цэнтры Мікалай Карпянкоў яшчэ да таго, як стаў нам.міністра

У цэнтры Мікалай Карпянкоў яшчэ да таго, як стаў нам.міністра


Генерал-маёр Юры Назарэнка прызначаны на пасаду першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі. Раней Юры Назарэнка займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі.
Да яго пасаду першага намесніка кіраўніка МУС займаў Генадзь Казакевіч. Ён атрымаў гэты пост у лютым 2020 года. Ён захоўвае пасаду намесніка міністра (але без прыстаўкі "першы" і застаецца начальнікам крымінальнай міліцыі).
Хто такі Юры Назарэнка
Юрыю Назаранка 44 гады. Нарадзіўся 17 красавіка 1976 года ў Слоніме Гарадзенскай вобласці. Бацька — афіцэр, служыў у ваенна-паветраных сілах. Сям'я пераязджала разам з бацькам па розных кропках былога Савецкага Саюза, а пасля распаду СССР вярнулася ў Беларусь.
Скончыў факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля быў размеркаваны ў частку 3214. Прайшоў кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта.
Праходзіў навучанне на камандна-штабным факультэце Ваеннай акадэміі Беларусі. У чэрвені 2009 года стаў першым намеснікам камандзіра часткі-начальнікам штаба вайсковай часці 5526 у Берасці. З сакавіка 2010 года па кастрычнік 2014 года служыў у розных падраздзяленнях Службы бяспекі прэзідэнта.
У кастрычніку 2014 года прызначаны камандзірам Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) вайсковай часткі 3214. У лютым 2016 года — камандзірам спецыяльнага атрада хуткага рэагавання 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС. З сакавіка 2018 года кіраваў штабам Службы бяспекі прэзідэнта.
15 кастрычніка 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючым унутранымі войскамі.
Уключаны ў санкцыйны спіс краін Балтыі ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў.Паводле tut.by