Перастаў адкрывацца сайт «Нашай Нівы», у супрацоўнікаў ператрусы

Цяпер сайт недаступны як з Беларусі, так і за межамі краіны. Прычына гэтага пакуль невядомая, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваім тэлеграме.

127081835_3500064316714310_7190496383988431277_n.jpg

Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» не выходзяць на сувязь, у некаторых дома адбываюцца ператрусы.

«Мы не можам звязацца з некаторымі супрацоўнікамі рэдакцыі, у тым ліку галоўным рэдактарам Ягорам Марціновічам. Мы дапускаем, што ў гэты момант ён можа быць затрыманы, паколькі чытачы паведамляюць, што ў будынку, дзе ён знаходзіўся, бачылі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа», — піша тэлеграм-канал «Нашай Нівы».

Таксама, паводле непацверджанай інфармацыі, сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча.