Рэдактар НН Ягора Марціновіч не выходзіць на сувязь. Знік і яго сабака
Знікла сувязь з галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам. Калегі дапускаюць, што ён можа быць арыштаваны. Але разам з ім знік і яго сабака.

Пра тое, што гадаванца няма ў хаце, паведаміла жонка Ягора Марціновіча журналістка Адар’я Гурштын. Па гэта яна напісала на сваёй старонцы.
«Прапаў не толькі Ягор Марціновіч, але і наша сабака. Яе проста няма дома. Я не ведаю, дзе затрымлівалі Ягора, але сабакі дома няма. Я баюся, яны яго затрымалі, а сабаку ці забілі, ці недзе выкінулі яе», — хвалюецца Адар’я