ЕС асудзіў рэпрэсіі супраць «Нашай Нівы» і іншых незалежных медыя
У Еўрапейскім саюзе асудзілі сённяшнія рэпрэсіі супраць «Нашай Нівы» і іншых незалежных СМІ. Нагадаем, што цягам дня быў заблакаваны сайт выдання і затрыманы шэраг супрацоўнікаў.

«Рэпрэсіі супраць «Нашай Нівы» і іншых
сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў у Беларусі дэманструюць працяг
пераследу рэжымам незалежных галасоў і поўнае грэбаванне не толькі свабодай
слова, але і ўласнымі абавязкамі ў рамках ААН і АБСЕ. Гэта непрымальна, убога і
павінна спыніцца», — напісаў у Twitter прадстаўнік Еўрапейскай
замежнапалітычнай службы Петэр Стана.
Паводле «Нашай Нівы».