Пінск: намагаючыся заглушыць акцыю пратэста, улады прыцягнулі да яе ўвагу

Музычнае суправаджэнне забяспечвалі калектывы ГДК.

pinsk_protest02.jpg

20 снежня ў 18.00 група неабыякавых пінчукоў сабралася каля помніка «палешукоў» на вуліцы Леніна пратэставаць супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.

pinsk_protest06.jpg

На мерапрыемства прыйшло з дзясятак чалавек, яны разгарнулі 2 плаката. У гэты ж час у пяці метрах ад пратэстуючых мясцовыя ўлады арганізавалі канцэрт: калектывы Гарадскога дома культуры выконвалі народныя песні.

pinsk_protest03.jpg

Пратэстоўцы былі непрыкметныя ў цемры, але гучная музыка канцэрта прыцягвала пешаходаў, якія заадно падыходзілі да месца правядзення акцыі і фатаграфаваліся на фоне яе ўдзельнікаў. Да ўдзельнікаў пратэсту падышлі два супрацоўнікі міліцыі і папрасілі разысціся, але іх не паслухалі.


media-polesye.by