Пяць гадоў калоніі — за адно паведамленне ў чаце
У Ваўкавыску за адно паведамленне ў тэлеграм-чаце інжынера пакаралі пяццю гадамі калоніі
Сёння, 3 верасня, быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у дачыненні да інжынера Андрэя Крылова, паведамляюць праваабаронцы.
Яго абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада ў тэлеграм-чаце «Банда лукі».
Андрэй Крылоў на судзе віну не прызнаў і ў апошнім слове заявіў, што не мае датычнасці да дзеянняў, якія яму ставяцца ў віну:
«Я з праваахоўнымі органамі ніякіх напружаных сітуацый не ствараў і не ствараю. Я добраахвотна перадаў тэлефон, як мяне і папрасілі. Ён не з'яўляецца прыладай злачынства...»