Петыцыя ў абарону Мінскага гей-прайда 2013

Арганізатары Мінскага гей-прайда 2013 падрыхтавалі электронную  петыцыю для сімвалічнай падтрымкі дзявятага беларускага штогадовага праваабарончага форуму і публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення да геяў, лесбіянак, бісексуалаў і трансгендэраў ў Рэспубліцы Беларусь.



minskpride2013.jpg

Пачынаючы з 1999 года ніводная публічная акцыя "Мінскага гей-прайду" не была санкцыянаваная ўладамі беларускай сталіцы. На працягу апошніх шасці гадоў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазваляў праводзіць любыя мірныя акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Толькі аднойчы, у 2011 годзе, улады Мінску далі дазвол на правядзенне пікету супраць гамафобіі для 15 чалавек. Усе астатнія мірныя сходы ў падтрымку ЛГБТ, якіх заяўлялася больш за 100, былі забароненыя.

Арганізатары яшчэ не называюць дакладнай даты Мінскага гей-прайда 2013, але абяцаюць, што Прайд усё ж адбудзецца ў гэтым годзе, а цяпер вырашаюцца ўсе фармальныя пытанні, звязаныя з арганізацыяй мерапрыемстваў Прайд-тыдня ў Мінску.

Электронная петыцыя будзе накіравана старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, каб паказаць сталічным уладам, што многім людзям неабыякавы тая несправядлівасьць, з якой сутыкаюцца беларускія гомасэксуалы, бісэксуалы і трансгендэры ў штодзённасці.

Азнаёміцца ​​і падпісаць петыцыю ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2013 можна ТУТ

 
spring96.org