План зменшыць колькасць алкаголікаў выконваецца ў асноўным за кошт смяротнасці
Беларускія нарколагі маюць план, паводле якога за год 10% іх пацыентаў мусяць здымацца з наркалагічнага ўліку. І дактарам удаецца яго выконваюць — дзякуючы смяротнасці.
Беларускія нарколагі маюць план, паводле якога за год 10% іх пацыентаў мусяць здымацца з наркалагічнага ўліку. І дактарам удаецца яго выконваюць — дзякуючы смяротнасці.
Дні цвярозасці, абмежаванне продажу алкаголю няпоўнагадовым і ў пэўныя дні, эксперыменты з поўнаю забаронаю прадаваць танныя віны… Усе гэтыя захады ў барацьбе з алкагалізмам ужываюцца і ў
Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Наколькі дзейсная такая палітыка дзяржавы, паказвае расповед доктара-нарколага кармянскай бальніцы Антона Сцяпанава, апублікаваны ў газеце “Гомельская
праўда.
Магіла выправіць...
На пасаду доктара-нарколага Антон Сцяпанаў трапіў паводле размеркавання. Да ягонага з’яўлення такі спецыяліст у Кармянскім раёне, дзе пражываюць 15 тысяч чалавек, адсутнічаў. Цяпер пацыентаў
у нарколага хоць адбаўляй: у спадара Сцяпанава на наркалагічным уліку стаяць 356 чалавек, на прафілактычным уліку — яшчэ 200.
За год нарколагі мусяць вылечваць (што называецца, “здымаць з уліку) 10 % сваіх пацыентаў. Сёлета Антон Сцяпанаў зняў ужо 16 чалавек. З іх 15 — з прычыны смерці.
Гарачыя кармянскія хлопцы ставяць медычныя рэкорды, кажа доктар: “Лічыцца, што 5 праміле ў крыві — гэта смяротная доза. А вось у маіх руках звесткі аднаго пацыента, у якога зусім
нядаўна ў крыві знайшлі 6,32 праміле. Прычым аналізы бралі ранкам. Калі я пачынаў у Карме інтэрнам, да нас прывезлі 12-гадовага хлопчыка, у якога было каля 1,5–2 праміле.
Дні цвярозасці — пладова-ягадныя
Нарколаг, разважаючы пра эфектыўнасць дзён цвярозасці, прыгадвае выпадак з практыкі. Калі ў чарговы дзень забароны на продаж алкаголю ў раённы шпіталь прывезлі пецярых п’яных падлеткаў. Але
дзе ж яны бяруць?
“У вёсцы алкаголь нашмат прасцей дастаць, чым у вялікім горадзе. Той жа самагон, да прыкладу. Таксама ёсць дзялкі, якія адмыслова ездзяць у Гомель па танны алкаголь, а потым уначы прадаюць
яго ўдвая даражэй. Бутэлька стала каціравацца вышэй за золата або долары. І чым больш будзе такіх забаронаў, тым “валюта будзе мацнейшая, — мяркуе нарколаг
Сцяпанаў.
Згодна з статыстыкай, 90 % пацыентаў нарколага спажываюць пладова-ягадныя віны, якія адрозніваюцца высокаю алкагольнаю эфектыўнасцю, нізкімі коштамі ды адпаведнаю ім якасцю.
Беднасць — не загана, а прычына
Сярод фактараў, што выклікаюць катастрафічную алкагалізацыю насельніцтва ў рэгіёне, называюць нізкія заробкі. Тут няма ніводнага прадпрыемства, за заробкі на якім можна было б трымацца. Людзі едуць
на працу ў Расею. Паміж паездкамі народ п’е, а за дзень да цягніка прыходзіць да нарколага “пракапацца. Працэдура не танная — ад 200 да 300 тысяч рублёў.
Таксама ў раёне заўважны духоўны заняпад насельніцтва. Адчуваецца недахоп забаўляльных установаў і царквы.
На здымку: Аляксей Сцяпанаў (gp.by)
Паводле belsat.eu