Плюс 8. Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 476
У спіс людзей, зняволеных па палітычных матывах, дадалося восем прозвішчаў.

У сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту, прад’яўленні абвінавачанняў і вынясенні прысудаў па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі:
- Віктара Дзянісенку, Мікалая Федарэнку, Віталя Бруха, Івана Зубко, Расціслава Шавеля, Сяргея Бялевіча, Яўгена Калпачыка,
- а таксама па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») Андрэя Кандрасюка.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.
Спіс усіх палітвязняў паводле «Вясны».