Польшча хоча выдаць уцекача?
Беластоцкі суддзя Шчэсны Шыманьскі адправіцца ў Беларусь, каб заслухаць сведак у справе беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца.
Такое рашэнне прыняло Міністэрства юстыцыі Польшчы. Падпісаць дазвол на паездку меў права толькі міністр юстыцыі Польшчы Кшыштаф Квяткоўскі. Пры гэтым польскі суддзя ў збіраецца ў Беларусі цесна
супрацоўнічаць з беларускімі праваахоўнымі органамі. Раней гэты ж самы суддзя прызнаў, што лічыць беларускія суды справядлівымі і аб’ектыўнымі.

Паводле словаў Андрэя Жукаўца ён мае доказы, што на сведак па яго справе ў Беларусі аказваецца ціск з боку спецслужбаў. Гэтыя доказы ён спрабаваў прадставіць на судзе, але суддзя Шыманьскі не захацеў
вывучаць гэтыя доказы.
Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з
Беларусі і папрасіў палітычны прытулак у Польшчы. У Беларусі на той час супраць Жукаўца была распачата крымінальная справа.
Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца амаль 12 гадоў.
Два месяцы таму ўкраінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў выступіў са спецыяльнай заявай па справе Жукаўца, у якой запатрабаваў ад польскіх уладаў спыніць справу супраць
беларускага патрыёта.
Паводле прэс-службы “Супрацоўніцтва без межаў