Польскамоўныя школы Гродна і Ваўкавыска пераводзяць на рускую мову
На гэтым тыдні ў гродзенскай школе №36, дзе навучанне вядзецца па-польску, адбыўся бацькоўскі сход. На ім адміністрацыя школы паведаміла бацькам, што з наступнага навучальнага года выкладанне па-польску адмяняецца, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на «Rzeczpospolita».
Усе школьныя прадметы вучні будуць вывучаць на адной з дзвюх
дзяржаўных моў — рускай ці беларускай. Пры гэтым школьнае кіраўніцтва
спасылалася на зменены «Закон аб адукацыі», дзе не прадугледжана выкладанне на
мовах нацыянальных меншасцей.
Паводле інфармацыі выдання, такі ж лёс чакае і польскую
школу ў Ваўкавыску.
Выкладанне па-польску ў Беларусі вядзецца ў дзвюх школах — у Гродне і Ваўкавыску. У гродзенскай школе навучаецца каля 620 вучняў, у ваўкавыскай — 250.