Пра сокалаў, якія жывуць на гарадзенскім касцёле, здымуць дакументальны фільм
Сёння, 17 красавіка, у 18.30 каля гнязда сокала-пустальгі за статуяй на фасадзе касцёла бернардынцаў гарадзенскія арнітолагі ўсталююць вэб-камеру. За жыццём пары сокалаў, якія пасяліліся на Бернардынскім касцёле, гарадзенскія арнітолагі назіраюць трэці год. Камера дазваляе зафіксаваць самыя цікавыя эпізоды жыцця птушак.
Сёння, 17 красавіка, у 18.30 каля гнязда сокала-пустальгі за статуяй на фасадзе касцёла бернардынцаў гарадзенскія арнітолагі ўсталююць вэб-камеру.
За жыццём пары сокалаў, якія пасяліліся на Бернардынскім касцёле, гарадзенскія арнітолагі назіраюць трэці год. Камера дазваляе зафіксаваць самыя цікавыя эпізоды жыцця птушак.
Рэдактар сайта АПБ birdwatch.by Дзмітрый Вінчэўскі распавядае: “У мінулым годзе касцёл праводзіў рамонт фасаду, здымалі і статую, за якой жылі сокалы. Таму ў гэтым годзе мы дакладна не ведалі, дзе птушкі зробяць гняздо, і камеру не ставілі. Птушкі доўга не маглі абраць падыходзячае месца, самец залятаў у розныя месцы, але ўрэшце сокалы выбралі ўсё тую ж нішу за статуяй св.Алены.
Камеру для назірання за птушкамі з дазволу пробашча касцёла ўсталююць месяцы на два — пакуль птушаняты не пачнуць вылятаць з гнязда.
Ан-лайн трансляцыя жыцця сокалаў весціся не будзе, па выніках назірання зробяць звычайны фільм, скрыншоты з’явяцца на birdwatch.by.
Цягам бліжэйшых дзён пара гродзенскіх сокалаў “здымецца ў дакументальнай стужцы Ігара Бышнёва, здымачная група якога спецыяльна едзе ў Гродна.
Дзмітрый Вінчэўскі адзначае: “Адбываецца змена асноўных відаў пражывання сокала-пустальгі. Раней гэтыя птушкі абіралі старыя гнёзды варон, гракоў на ўскрайках палёў і лясоў. У апошнія гады яны становяцца гарадскімі птушкамі, якія ўсё часцей гняздуюцца ў гарадах. Гэта бачна па прыкладах Гродна, Брэста.
Кінагрупа знакамітага рэжысёра і аператара-анімаліста Ігара Бышнёва з “Белвідэацэнтру будзе ў нас здымаць дакументальны фільм пра жыццё сокала-пустальгі.
Два гады таму гарадзенскія арнітолагі пару сокалаў-пустэльгаў, што жылі ў нішы бернардынскага касцёла, назвалі Стэфанам і Аленай.
Штогод птушкі выхоўвалі па шэсць птушанят.
Паводле сайта “Твой стыль
Здымак леташняга гнязда гарадзенскіх сокалаў з сайтаhttp://birdwatch.by