Працягваецца ціск на палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк

Працягваецца ціск на палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк.

1027825630_1.jpg

Яе збіраюцца этапаваць у магілёўскую турму. На дадзены момант актывістка знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, распавяла «Радыё Рацыя» праваабаронца Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча: 

— Знаходзіцца ў ПКТ — у памяшканні камернага тыпу, гэта фактычна турма ўнутры калоніі з абсалютна іншымі ўмовамі. Мы можам нават не ведаць цяпер і, магчыма, даведаемся толькі пасля вызвалення Паліны, што менавіта з ёй там адбывалася. Нават калі гэта ўсё адбывалася па законе, а ў нас у краіне, як мы памятаем, не да закону, то гэта пакаранне. 

Вядома таксама, што больш за месяц у Паліны Шарэнда-Панасюк не было сувязі з мужам Андрэем Шарэндам. Гэта таксама адна з формаў ціску. 

Беларускае Радыё Рацыя