Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс плакатаў супраць смяротнага пакарання

З нагоды Сусветнага і еўрапейскага дня супраць смяротнага пакарання Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс плакатаў на тэму «Несмяротная кара».



sm_kazn.jpg

Да ўдзелу запрашаюцца студэнтаў дызайну і дызайнераў-практыкаў ва ўзросце да 26 гадоў. Для падрыхтоўкі і натхення Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі прапануе завітаць на сайт кампаніі «Несмяротная кара»: www.24a.by.

Пераможцы будуць вызначаныя пры ўдзеле Беларускага саюза дызайнераў, абвешчаныя 10-га снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, атрымаюць падарункавыя сэртыфікаты і самастойна выберуць сабе прызы. Прадстаўніцтва спадзяецца, што ўзровень і колькасць пададзеных на конкурс прац дазволяць стварыць з іх тэматычную выставу і (ці) друкаванае выданне.

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі просіць удзельнікаў даслаць працы электроннай поштай ці праз файлаабменнік (напрыклад,wetransfer.com) на адрасdelegation-belarus-press@eeas.europa.euне пазней за 30-е лістапада 2014 года ў фармацеTIFFальбоEPS(параметры 300dpi,CMYK,flattenimage) і прыкласці копію меншага памеру (JPEGз той жа назвай і параметрамі 72dpi,RGB, памер 2000pxпа доўгім баку). У назвах файлаў трэба выкарыстоўваць толькі лацінскія літары і ўключаць у назву прозвішча аўтара. Таксама ўдзельнікам трэба прыкласці файл (doc.) са сваімі кантактнымі дадзенымі і біяграфічнымі звесткамі. У гэтым файле — напісаць свае імя і прозвішча і лацінкай, і кірыліцай.

Беручы ўдзел у конкурсе, удзельнік тым самым заяўляе свае аўтарскія правы на пададзеныя на конкурс працы і пацвярджае, што не парушае аўтарскіх правоў трэціх асобаў. Удзел у конкурсе не азначае страты аўтарам аўтарскіх правоў на заяўленыя працы. Намінацыя альбо атрыманне ўзнагароды таксама не цягне за сабой страты аўтарам аўтарскіх правоў на заяўленыя працы. Беручы ўдзел у конкурсе, аўтар тым самым выказвае згоду на публікацыю сваёй працы і інфармацыі пра аўтара ў сродках масавай інфармацыі выключна ў некамерцыйных мэтах.