Пракаповіч: У калійнай справе палітыкі няма і быць не можа

Віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч лічыць неабходным не палітызаваць адносіны, што складваюцца паміж Беларуссю і Расіяй у святле «калійнага скандалу», паведамляе БЕЛТА.



prakapov_ch.jpg

Тут няма і не можа быць ніякай палітыкі. Гэта звычайныя адносіны двух гаспадарчых суб’ектаў. Працавалі разам, цяпер разышліся. Ну што ж, цяпер будуць працаваць паасобку», — сказаў Пракаповіч.

Беларускі віцэ-прэм’ер таксама выказаў меркаванне, што для нармалізацыі сітуацыі ў ААТ «Беларуськалій» спатрэбіцца пераходны перыяд, пасля чаго прадпрыемства выйдзе на свае ранейшыя аб’ёмы:
 

«Сітуацыя, у якой апынуўся “Беларуськалій”, часовая. Спатрэбіцца пэўны перыяд часу — ад двух да чатырох месяцаў, я думаю, — каб аднавіць рынкі набраць абароты і працаваць далей».
 

Ён адзначыў, што цяпер беларускі вытворца працягвае працу па аднаўленьні сувязяў і стварэнні новых кантактаў:
 

«Ужо ёсць пагадненне на пастаўку 3 мільёнаў тон калійных угнаенняў з Арабскімі Эміратамі, Катарам і іншымі. Упэўнены, што неўзабаве мы пачнём прадаваць такія ж аб’ёмы прадукцыі, як раней, а, можа быць, і ў большых аб’ёмах», — лічыць Пётр Пракаповіч:
 

«У свеце ж нічога не памянялася, як куплялі калійныя ўгнаенні, так і будуць купляць, таму што бязь іх не забяспечыць годны ўзровень харчавання. Трэба проста час».

www.svaboda.org